ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
19.06.2020 № 140
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
«Асновы бяспекі жыццядзейнасці»
для ІІ–V класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання і выхавання
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
- Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» (далей – вучэбная праграма) прызначана для ІІ–V класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання.
- Вучэбная праграма разлічана на 34 гадзіны (1 гадзіна ў тыдзень) у ІІ класе; 35 гадзін (1 гадзіна ў тыдзень) у ІІІ класе; 35 гадзін (1 гадзіна ў тыдзень) у ІV класе; 35 гадзін (1 гадзіна ў тыдзень) у V класе.
- Мэта вывучэння вучэбнага прадмета «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» – фарміраванне ў вучняў вопыту бяспечных паводзін; развіццё асобасных, маральных і фізічных якасцей, якія гарантуюць бяспечныя паводзіны; выхаванне адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі.
- Задачы:
фарміраванне ўяўленняў аб асновах бяспекі жыццядзейнасці;
засваенне ведаў аб здаровым ладзе жыцця; небяспечных і надзвычайных сітуацыях;
авалодванне ўменнямі распазнаваць небяспечныя і надзвычайныя сітуацыі ў навакольным асяроддзі па характэрных прыметах іх праяўлення, дзейнічаць бяспечна з улікам абставін і сваіх магчымасцей, выкарыстоўваючы сродкі індывідуальнай і калектыўнай бяспекі; аказваць першую дапамогу;
фарміраванне бяспечных паводзін у небяспечных і надзвычайных сітуацыях;
фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця;
развіццё навыкаў камунікацыі, супрацоўніцтва, павагі да сабе і навакольных людзей.
- Вучэбнай праграмай вызначаны наступныя змястоўныя лініі: асабістая і калектыўная бяспека; распазнаванне і ацэнка розных небяспечных і надзвычайных сітуацый, абарона ад іх; навакольнае асяроддзе і бяспека ў ім; стаўленне да здароўя і здаровы лад жыцця. Структурна вучэбная праграма (для кожнага класа) прадстаўлена наступным чынам:
- Асабістая і калектыўная бяспека.
- Абарона ад надзвычайных сітуацый.
III. Навакольнае асяроддзе і бяспека.
- Здаровы лад жыцця.
Вучэбная праграма пабудавана па лінейна-канцэнтрычным прынцыпе: вучэбны матэрыял раздзелаў прадстаўлены ў змесце кожнага класа, ад класа да класа ён ускладняецца і пашыраецца, уводзяцца новыя тэмы.
Настаўнік мае права змяняць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм для кожнага класа з улікам асаблівасці ўмоў пражывання і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы ва ўстанове адукацыі пры захаванні цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў і логікі вывучэння зместу вучэбнай праграмы.
- Асноўная арганізацыйная форма рэалізацыі вучэбнай праграмы –вучэбныя заняткі, якія ў залежнасці ад канкрэтных мэтавых установак могуць праходзіць у форме вуснага часопіса, інсцэніроўкі, ролевай і сітуацыйнай гульні, экскурсіі, відэасеанса, інтэрнэт-пошуку, абароны праекта і інш.
Асноўнымі метадамі з’яўляюцца: гульнявыя метады; рашэнне сітуацыйных задач; практыкаванні-трэнінгі (на спецыяльна абсталяваных пляцоўках і аб’ектах); гутаркі; дыскусіі; апавяданні-прэзентацыі; чытанне і абмеркаванне мастацкіх твораў; дэманстрацыя фрагментаў мультыплікацыйных фільмаў і відэаматэрыялаў з наступным іх абмеркаваннем; аналіз малюнкаў, фотаздымкаў, плакатаў; творчыя метады (тэматычнае маляванне, складанне гісторый). Пры гэтым абавязковай умовай з’яўляецца шматразовае (у розных формах) паўтарэнне вучнямі дзеянняў, якія імітуюць паводзіны на вуліцы, у двары, дома, у школе, з мэтай выпрацоўкі звычкі выконваць вывучаныя правілы бяспечных паводзін. У мэтах абароны вучняў ад агрэсіі навакольных, а таксама для наладжвання партнёрскіх адносін з аднагодкамі прадугледжаны тлумачальныя гутаркі (з прыцягненнем бацькоў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія працуюць з моладдзю), накіраваныя на выпрацоўку ў дзяцей стратэгій дзеянняў у сітуацыях, якія пагражаюць жыццю.
Для дыягностыкі сфарміраванасці ўменняў і навыкаў бяспечных паводзін рэкамендуюцца наступныя формы кантролю: франтальнае апытанне, індывідуальнае апытанне, практыкум, тэставая работа. У V класе, акрамя вышэйназваных, выкарыстоўваецца заліковая форма праверкі і ацэнкі ведаў.
- Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў:
7.1. вучні II класа павінны:
ведаць (на ўзроўні ўяўленняў):
асноўныя паняцці, звязаныя з правіламі дарожнага руху («дарожны рух», «удзельнік дарожнага руху» (вадзіцель, пасажыр, пешаход); «элементы дарогі» (праезная частка, астравок бяспекі, тратуар, пешаходны пераход, пешаходная дарожка, прыпыначны пункт маршрутных транспартных сродкаў); «транспартныя сродкі» (аўтамабіль: легкавы аўтамабіль, грузавы аўтамабіль, аўтобус; веласіпед; колавы трактар; прычэп; мапед; матацыкл; трамвай; тралейбус; гужавы транспартны сродак; транспартны сродак аператыўнага прызначэння);
дарожныя знакі: «Пешаходная дарожка», «Канец пешаходнай дарожкі»; «Пешаходны пераход», «Падземны пешаходны пераход», «Надземны пешаходны пераход»; «Веласіпедная дарожка», «Канец веласіпеднай дарожкі»; «Жылая зона»; «Канец жылой зоны»; «Прыпыначны пункт» і іх прызначэнне;
бяспечны маршрут у школу і са школы;
асноўныя паняцці, звязаныя з асабістай бяспекай («небяспека», «бяспека», «сварка», «спрэчка», «безгаспадарныя, падазроныя, выбухованебяспечныя прадметы»);
аб гарэнні, пажары і яго развіцці;
аб карысных звычках і згубных наступствах шкодных звычак;
умець:
выбіраць бяспечны маршрут у школу і са школы дадому і рухацца па ім;
перасякаць праезную частку ў адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў дарожнага руху[1];
кіравацца правіламі бяспечных і культурных паводзін падчас руху ў якасці пешахода і пасажыра;
адрозніваць небяспечныя сітуацыі і выконваць правілы бяспекі пры сустрэчы і зносінах з незнаёмымі людзьмі;
выконваць правілы бяспечных паводзін, знаходзячыся дома ў адсутнасць дарослых;
кіравацца правіламі бяспечнага карыстання бытавымі прадметамі (сталовымі прыборамі, інструментамі для рукадзелля і дробнага рамонту);
пазбягаць узнікнення траўманебяспечных сітуацый на прышкольнай тэрыторыі, у памяшканнях установы адукацыі (у калідорах, на лесвіцах, у гардэробе);
працаваць у групе на аснове сяброўскіх узаемаадносін;
забяспечыць захаванасць асабістых рэчаў;
выконваць рэжым дня, рабіць ранішнюю гімнастыку;
апранацца ў адпаведнасці з умовамі надвор’я;
выконваць правілы асабістай гігіены;
самастойна выклікаць экстранныя службы: службу выратавання Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей – МНС) і хуткую медыцынскую дапамогу;
7.2. вучні III класа павінны:
ведаць (на ўзроўні ўяўленняў):
групы дарожных знакаў (якія забараняюць, прадпісваюць, інфармацыйна-ўказальныя, знакі сэрвісу) і іх прызначэнне;
аб скрыжаванні і правілах перасячэння праезнай часткі;
правы і абавязкі пешаходаў;
аб пешаходным руху па дарогах па-за населенымі пунктамі;
аб піратэхнічных вырабах і правілах бяспекі пры куплі і выкарыстанні іх;
аб небяспецы задымленага памяшкання, пад’езда, ліфта;
аб недапушчальнасці выпальвання сухой травы;
аб прызначэнні аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка;
паняцці «годнасць чалавека», «прыніжэнне», «агрэсія», «адказнасць»;
меры бяспекі ў месцах збору людзей;
аб бяспечным адпачынку ля вадаёма ў летні час года;
асноўныя выратавальныя сродкі і спосабы самавыратавання ў вадзе;
асноўныя паняцці, звязаныя з празмерным знаходжаннем на сонцы ў гарачае надвор’е («сонечны апёк», «сонечны ўдар», «цеплавы ўдар»);
правілы паводзін у спякотнае надвор’е;
атрутныя расліны, грыбы і прыметы атручвання імі;
умець:
кіравацца ведамі аб дарожных знаках;
выконваць Правілы пры руху праз праезную частку на скрыжаваннях;
кіравацца Правіламі пры руху па дарогах па-за населенымі пунктамі;
бяспечна перамяшчацца па зімовых дарогах (па тратуары, пешаходнай дарожцы, абочыне);
катацца на санках, каньках, лыжах, цюбінгах, выконваючы правілы бяспекі;
выконваць бяспечны рэжым прагулак, правілы паводзін па-за домам у вячэрні час;
самастойна эвакуіравацца з жылога памяшкання пры ўзнікненні пажару, выбіраючы найбольш бяспечны шлях да выхаду;
карыстацца пры задымленні падручнымі сродкамі абароны;
адрозніваць сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі;
распазнаваць месцы асаблівай небяспекі для жыцця і здароўя (лесапасадкі, лес, кар’еры, яры, будаўнічыя пляцоўкі, трансфарматарныя будкі, цеплатрасы), усведамляць небяспеку самастойнага іх наведвання;
распазнаваць небяспечных прадстаўнікоў флоры і фаўны і бяспечна паводзіць сябе пры сустрэчы з імі;
кіравацца правіламі бяспечных паводзін у лесе, полі, ля вадаёма ў неспрыяльных умовах надвор’я;
бяспечна карыстацца бытавымі электрапрыборамі пад кантролем дарослых;
кіравацца правіламі бяспечных паводзін у выпадку, калі згубіўся ў парку, лесе, адстаў ад групы;
распазнаваць небяспечныя намеры людзей;
праяўляць пільнасць і бяспечныя паводзіны пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі;
падтрымліваць чысціню паветра, удзельнічаючы ў пасадцы зялёных насаджэнняў;
ажыццяўляць вільготную ўборку і праветрыванне памяшканняў;
выконваць меры бяспекі, каб пазбегнуць сонечных апёкаў, сонечных і цеплавых удараў, пераахаладжэння;
забяспечыць асабістую бяспеку, гуляючы ў двары;
карыстацца выратавальнымі сродкамі на вадзе;
аказваць элементарную дапамогу пры крывацёку з носа, парэзах;
выкарыстоўваць тэлефон для паведамлення аб небяспецы;
выклікаць міліцыю, службу выратавання МНС, хуткую медыцынскую дапамогу;
7.3. вучні IV класа павінны:
ведаць (на ўзроўні ўяўленняў):
аб асноўных правах дзіцяці, зафіксаваных у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці»;
органе дзяржаўнага кантролю ў галіне дарожнага руху – Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
асноўныя правілы бяспечных паводзін дзяцей-пасажыраў у маршрутным транспартным сродку (пры следаванні з бацькамі, у групах і самастойна);
аб асаблівасцях чыгунак, чыгуначнага транспарту і бяспечных паводзінах на чыгунцы;
паняцці, звязаныя з правамі чалавека («правы чалавека», «правы дзіцяці», «права на жыццё», «абарона дзяцей дзяржавай»);
пра адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку за наўмыснае прычыненне шкоды здароўю;
элементарныя правілы бяспечнага карыстання глабальнай камп’ютарнай сеткай Інтэрнэт (далей – Інтэрнэт);
аб наяўным ва ўстанове адукацыі пажарным абсталяванні і яго прызначэнні;
правілы карыстання вогнетушыцелем;
план эвакуацыі пры ўзнікненні пажару, эвакуацыйныя шляхі з класа, спартыўнай і актавай зал, сталовай, бібліятэкі, фае;
сродкі, якія выкарыстоўваюцца для тушэння невялікага ўзгарання (вада, зямля, пральны парашок), і спосабы іх прымянення;
аб дзіцячых і юнацкіх аб’яднаннях ратавальнікаў-пажарных;
аб небяспецы тонкага лёду і забароне выхаду на тонкі лёд;
аб таварыстве ратавання на водах –ТРВОД;
правілы паводзін пры наведванні з бацькамі, з групай аднакласнікаў басейнаў, аквапаркаў;
аб плоскаступнёвасці і яе прафілактыцы;
аб рацыянальным і збалансаваным харчаванні, пітным рэжыме;
аб карысных і шкодных звычках, іх уплыве на здароўе чалавека;
аб асноўных відах траўмаў і бяспечных паводзінах падчас масавых мерапрыемстваў;
умець:
распазнаваць і ацэньваць розныя небяспечныя сітуацыі ў наваколлі (ва ўстанове адукацыі, хатніх умовах, транспартных сродках, на дарогах, у двары, на прыродзе) па характэрных прыкметах іх праяўлення;
выконваць правілы бяспечных паводзін дзяцей-пасажыраў у маршрутным транспартным сродку (пры следаванні з бацькамі, у групах і самастойна);
выконваць правілы бяспечных паводзін пры карыстанні чыгуначным транспартам і правілы культурных паводзін у вагоне чыгуначнага транспарту;
ужываць правільныя алгарытмы паводзін пры пагрозе гвалтоўных дзеянняў;
пазбягаць канфліктных сітуацый у зносінах з аднагодкамі, канструктыўна вырашаць маўленчыя канфлікты;
не парушаць правы і годнасць людзей;
выяўляць факты невыканання правоў чалавека;
забяспечваць асабістую і калектыўную бяспеку падчас эвакуацыі з класа, спартыўнай і актавай зал, сталовай, бібліятэкі, фае пры ўзнікненні пажару;
ліквідаваць узгаранне ў пачатковай стадыі падручнымі сродкамі;
прадпрымаць адэкватныя дзеянні ў выпадку ўзнікнення дыму, іскрэння, узгарання электраправодкі або ўключаных электрапрыбораў;
выконваць меры засцярогі пры руху на слізкіх участках дарогі ці тратуара;
апранацца згодна з сезонам;
выконваць правілы бяспекі пры наведванні з бацькамі, з групай аднакласнікаў басейнаў, аквапаркаў;
праяўляць пільнасць і выконваць меры бяспекі пры выяўленні боепрыпасаў;
культурна паводзіць сябе ў школьнай сталовай;
аказваць першую дапамогу пры парэзах, драпінах, ударах, ранках, апёках;
весці здаровы лад жыцця;
выконваць элементарныя правілы бяспечнага карыстання Інтэрнэтам;
7.4. вучні V класа павінны:
ведаць (на ўзроўні ўяўленняў):
гісторыю ўзнікнення Правілаў дарожнага руху, іх дынамічнасць ў сувязі са змяненнем транспартных сродкаў, дарог;
парадак руху ў групе, калоне па тратуары, пешаходнай і веласіпеднай дарожках, абочыне дарогі, пешаходным пераходзе;
аб падачы вадзіцелем транспартнага сродку папераджальных сігналаў светлавымі паказальнікамі паваротаў або рукой, пра сігналы і жэсты рэгуліроўшчыка;
асноўныя прынцыпы рэгулявання адносін паміж аднагодкамі (прынцыпы раўнапраўя, узаемадапамогі, мірнага вырашэння канфліктаў, уліку разнастайнасці поглядаў і інтарэсаў, справядлівасці і інш.);
аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку за наўмыснае прычыненне шкоды здароўю і матэрыяльнай шкоды;
адрасы і кантактныя тэлефоны асоб і арганізацый, якія аказваюць дапамогу і падтрымку тым, хто апынуўся ў сацыяльна небяспечным становішчы;
правілы паводзін у выпадку ўзяцця ў заложнікі;
аб надзвычайных сітуацыях: прыродных і тэхнагенных, іх прыкметах; аб сітуацыях, звязаных з гідралагічнай небяспекайі;
аб ртуці і яе таксічных уласцівасцях;
спосабы набыцця карысных звычак, якія ўплываюць на здароўе;
аб фізічнай нагрузцы і яе станоўчым уплыве на арганізм;
аб магчымых небяспеках сацыяльных сетак;
аб хатнім траўматызме;
умець:
весці здаровы лад жыцця;
выконваць парадак руху ў групе, калоне па тратуары, пешаходнай і веласіпеднай дарожках, абочыне дарогі, пешаходным пераходзе;
пераходзіць праезную частку дарогі на скрыжаванні з захаваннем Правілаў;
выконваць адпаведныя Правілам дзеянні ў якасці пешахода пры выяўленні руху па дарозе транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння, якія падаюць спецыяльныя гукавыя і светлавыя сігналы;
супрацьстаяць дзеянням, прыніжаючым годнасць, па прымяненні фізічнай сілы з боку аднагодкаў, дарослых, па ўключэнні ў супрацьпраўную дзейнасць;
рэгуляваць адносіны з аднагодкамі для забеспячэння асабістай бяспекі пры сустрэчы з групай асоб, якія ўяўляюць небяспеку;
аргументавана і паважліва адстойваць уласны пункт гледжання;
падтрымліваць здаровую псіхалагічную атмасферу ў класным калектыве;
выконваць правілы і нормы міжасобасных адносін паміж аднагодкамі;
крытычна ацэньваць факты парушэння правоў чалавека ў кампаніі (у класе, у двары);
выбіраць карэктныя спосабы адмовы ад прапаноў, якія навязваюць;
выконваць правілы паводзін пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага характару (паводка, разводдзе, павышэнне ўзроўню грунтавых вод);
праяўляць пільнасць і выконваць меры бяспекі пры пагрозе тэрарыстычнага акта;
звяртацца па дапамогу ў выпадку ўзнікнення сацыяльна небяспечнага становішча;
выконваць правілы бяспечнага карыстання ртуцьзмяшчальнымі прыборамі (медыцынскім тэрмометрам);
выконваць меры засцярогі ў гарачыя сонечныя дні для папярэджання атрымання сонечнага і цеплавога ўдараў, у моцны мароз – абмаражэння;
выконваць правілы бяспекі пры плаванні і ныранні;
аказваць дапамогу і самадапамогу пры сутаргах падчас плавання;
аказваць першую дапамогу пры ўдарах, ранках, парэзах, насавым крывацёку;
кіравацца правіламі бяспекі пры карыстанні камп’ютарам.
ГЛАВА 2
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
II клас (34 гадзіны)
І. АСАБІСТАЯ І КАЛЕКТЫЎНАЯ БЯСПЕКА (16 гадзін)
Правілы дарожнага руху (12 гадзін)
Азнаямленне з асноўнымі паняццямі Правілаў дарожнага руху
Дарожны рух, удзельнік дарожнага руху (вадзіцель, пасажыр, пешаход). Элементы дарогі: праезная частка, астравок бяспекі, тратуар, пешаходны пераход (наземны, падземны, надземны), пешаходная дарожка, прыпыначны пункт маршрутных транспартных сродкаў. Транспартныя сродкі: аўтамабіль (легкавы аўтамабіль, грузавы аўтамабіль, аўтобус); веласіпед; колавы трактар; прычэп; мапед; матацыкл; трамвай; тралейбус; гужавы транспартны сродак; транспартны сродак аператыўнага прызначэння. Ступень небяспекі кожнага з іх (пп. 2.17, 2.77, 2.8, 2.44, 2.46, 2.55, 2.42, 2.72, 2.49, 2.47, 2.78, 2.1, 2.2, 2.5, 2.22, 2.27, 2.28, 2.54, 2.67, 2.71, 2.13; п. 2 Правілаў).
Бяспечны маршрут у школу і са школы дадому
Перамяшчэнне ў школу і са школы дадому, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Схемы індывідуальных маршрутаў («дом –школа –дом»), магчымая небяспека на іх. Выбар бяспечнага маршруту.
Святлафор
Віды святлафораў. Сігналы святлафора, іх прызначэнне. Абавязак удзельнікаў дарожнага руху кіравацца сігналамі святлафора (п. 39, 42 (Дадатак 1 да Правілаў)).
Надвор’е, час года і дарога
Уплыў пары года, надвор’я і часу сутак на бяспеку дарожнага руху. Правілы бяспечных паводзін пры руху на веласіпедах, самакатах, роліках, скейтбордах, лыжах, каньках, санках.
Дарожныя знакі і дарожная разметка
Дарожныя знакі: «Пешаходная дарожка», «Канец пешаходнай дарожкі»; «Пешаходны пераход», «Падземны пешаходны пераход», «Надземны пешаходны пераход»; «Веласіпедная дарожка», «Канец веласіпеднай дарожкі»; «Жылая зона», «Канец жылой зоны»; «Прыпыначны пункт» (дарожныя знакі 4.6.1, 4.6.2, 5.16.1, 5.16.2, 5.17.1–5.17.4, 4.5.1, 4.5.2, 5.38, 5.39, 5.12.1, 5.12.2, 5.13.1, 5.13.2, 5.14.1 (Дадатак 2 да Правілаў); гарызантальная дарожная разметка 1.2–1.31 (Дадатак 3 да Правілаў)).
Паводзіны на прыпыначным пункце
маршрутных транспартных сродкаў
Аўтобус, тралейбус, трамвай – маршрутныя транспартныя сродкі. Зона прыпыначнага пункта. Правілы паводзін на пасадачных пляцоўках пры чаканні, прыбыцці і адпраўленні маршрутных транспартных сродкаў. Пасадка ў маршрутны транспартны сродак, паводзіны ў ім і выхад з яго. Правілы пераходу дарогі пры высадцы з маршрутнага транспартнага сродку. Староннія прадметы і бяспека дарожнага руху (пп. 2.25, 18.4; п. 23, 24 Правілаў).
Агульныя правілы пераходу праезнай часткі дарогі
Пераход праезнай часткі дарогі ў спецыяльна пазначаных для пераходу месцах (п. 17 Правілаў; дарожныя знакі 5.16.1, 5.16.2 (Дадатак 2 да Правілаў); лініі дарожнай разметкі 1.14.1–1.14.3 (Дадатак 3 да Правілаў)). Пераход праезнай часткі ў двары.
Дарожная разметка на пешаходным пераходзе
Прызначэнне гарызантальнай дарожнай разметкі. Сувязь паміж значэннем гарызантальнай дарожнай разметкі, дарожных знакаў і сігналамі святлафораў на пешаходным пераходзе. Паўтарэнне асноўных правілаў пераходу праезнай часткі дарогі (п. 17, 39, 42, 114 Правілаў; дарожныя знакі 5.16.1, 5.16.2 (Дадатак 2 да Правілаў); лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.14.1–1.14.3, 1.15, 1.17.1, 1.17.2 (Дадатак 3 да Правілаў)).
Асабістая бяспека (4 гадзіны)
Бяспечнае асяроддзе дома
Паняцці «небяспека» і «бяспека». Паводзіны дома ў выпадку адсутнасці дарослых; бяспечныя, карысныя заняткі. Дзеянні, якія гарантуюць бяспеку, пры размове па тэлефоне, пры званку ў дзверы незнаёмага чалавека.
Спосабы захоўвання ключа ад кватэры (дома).
Адрас і тэлефон – канфідэнцыяльная інфармацыя.
Сварка з сябрамі – крыніца небяспекі
Паняцці «спрэчка» і «сварка». Дзеянні, якія забяспечваюць неперарастанне спрэчкі ў сварку. Шляхі вырашэння спрэчак. Правілы і нормы адносін паміж аднагодкамі ў двары, класе.
Правілы паводзін у выпадку выяўлення
безгаспадарных ці падазроных прадметаў
Безгаспадарныя або падазроныя прадметы. Дзеянні пры выяўленні безгаспадарных, падазроных, выбухованебяспечных прадметаў.
ІІ. АБАРОНА АД НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ (5 гадзін)
Пажарная бяспека
Агонь карысны і небяспечны
Азнаямленне з надзвычайнымі сітуацыямі (на ўзроўні ўяўленняў).
Карысць, якую прыносіць агонь чалавеку. Уменне чалавека выкарыстоўваць агонь на карысць. Агульныя звесткі аб працэсе гарэння (на ўзроўні ўуяўленняў), пажары і іх развіццё. Шкода, якая наносіцца агнём, які выйшаў з-пад кантролю.
Пажары, якія ўзнікаюць у выніку гульняў дзяцей з агнём
Пажаранебяспечныя гульні дзяцей. Пажары, якія ўзнікаюць ад свавольства дзяцей з запалкамі, запальніцамі, іншымі прадметамі, што могуць стаць прычынай узгарання ў доме. Наступствы пажараў. Меры па іх папярэджанні.
Папярэджанне пажараў і траўмаў у побыце
Узнікненне пажараў ад электрапрыбораў (на ўзроўні ўяўленняў). Навыкі правільнага карыстання электрапрыборамі (уключэнне, выключэнне). Правілы паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць апёкаў і траўмаў у кватэры (доме), у памяшканнях малой плошчы.
Спосабы аказання дапамогі пры пажары
Выклік пажарнай службы па тэлефоне, звесткі, якія пры гэтым неабходна паведаміць. Зварот да дарослых (суседзей, прахожых), падача сігналу аб сваім месцы знаходжання пасля прыбыцця пажарнай службы. Шкода, якая наносіцца ілжывым выклікам пажарнай службы па тэлефоне; адказнасць за ілжывы выклік.
III. НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ І БЯСПЕКА (5 гадзін)
Правілы бяспечных паводзін на вадзе
Прыродныя вадаёмы (моры, рэкі, сажалкі, азёры) і штучныя (вадасховішчы, басейны, аквапаркі). Бяспечныя паводзіны пры знаходжанні ля вадаёмаў у розны час года. Захаванне правілаў бяспекі пры купанні ў абсталяваных месцах.
Бяспечныя паводзіны ў жылых і адміністрацыйных будынках
Падсобныя памяшканні ў жылых і адміністрацыйных будынках (падвалы, гарышчы, балконы, лесвічныя пляцоўкі), іх прызначэнне. Паняцце «небяспечная вышыня». Паводзіны на лесвічнай пляцоўцы пры выпадкова зачыненым памяшканні (кватэры, ліфце, дачы). Правілы бяспечных паводзін і зносін з суседзямі і незнаёмымі людзьмі. Бяспека пры ўваходзе ў пад’езд, ліфт. Паводзіны ў ліфце.
Бяспечныя і небяспечныя прадметы ў доме (газавая і электрычная пліты, прас, сталовыя прыборы, інструменты для рукадзелля і дробнага рамонту). Бяспечнае абыходжанне з прадметамі хатняга ўжытку.
Бяспечныя паводзіны ў двары
Гульнявая пляцоўка. Бяспечныя гульні ў двары. Арэлі і бяспека. Месцы асаблівай небяспекі ў двары (прыстаўныя лесвіцы, ачышчальныя збудаванні, студні, траншэі, люкі, трансфарматарныя будкі).
Правілы паводзін пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі. Правілы паводзін пры спробах навакольных здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх.
Бяспечнае асяроддзе ва ўстанове адукацыі
Калідоры, класы і іншыя памяшканні, іх прызначэнне. Бяспечнае абыходжанне з прадметамі ў класе. Бяспечныя паводзіны ў класе, на калідорах, лесвіцах, у гардэробе, на прышкольнай тэрыторыі. Правілы забеспячэння захаванасці асабістых рэчаў.
Сяброўскія ўзаемаадносіны з аднагодкамі ў мэтах захавання камфортнага бяспечнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі.
Хатнія жывёлы
Свойская жывёла ў горадзе і сельскай мясцовасці. Магчымасць траўмаў ад жывёл, іх наступствы. Выпадкі агрэсіўнасці і шаленства жывёл. Меры бяспекі пры зносінах са свойскай жывёлай, догляд яе.
- ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ (8 гадзін)
Актыўныя формы здаровага ладу жыцця
Значэнне рэжыму дня, ранішняй гімнастыкі і загартоўвання для здароўя. Адзенне па сезоне. Роля заняткаў фізкультурай і спортам у жыцці чалавека.
Правілы гігіены
Асабістая гігіена. Спосабы перадачы інфекцыйных захворванняў. Папярэджанне інфекцыйных захворванняў шляхам захавання асабістай гігіены. Прафілактыка захворванняў, выкліканых паразітамі.
Харчаванне і здароўе
Правільнае харчаванне – залог здароўя і прыгажосці. Прафілактыка пераядання. Гігіена харчавання.
Карысныя і шкодныя звычкі
Карысныя звычкі і іх уплыў на здароўе. Згубныя наступствы шкодных звычак (уплыў алкаголю і наркотыкаў на здароўе і паводзіны чалавека; шкода, якая наносіцца курэннем здароўю чалавека).
Парадак выкліку хуткай медыцынскай дапамогі
Выклік хуткай медыцынскай дапамогі. Алгарытм дзеянняў, адпрацоўка дзеянняў: паведамленне прозвішча, імя, апісанне месца падзеі, нумары ўстановы адукацыі, хатняга адрасу. Адказнасць за ілжывы выклік.
III клас (35 гадзін)
І. АСАБІСТАЯ КАЛЕКТЫЎНАЯ БЯСПЕКА (8 гадзін)
Правілы дарожнага руху (6 гадзін)
Дарожныя знакі для пешаходаў (на ўзроўні азнаямлення)
Знакі, якія забараняюць, прадпісваюць; інфармацыйна-паказальныя знакі, знакі сэрвісу, іх прызначэнне (дарожныя знакі 3.10, 4.5.1, 4.5.2, 4.6.1, 4.6.2, 5.12–5.14, 5.16, 5.17, 5.22.1–5.26.2, 5.38–5.41, 6.1, 6.2, 6.6–6.15 (Дадатак 2 да Правілаў)).
Скрыжаванні дарог
Правілы руху пешаходаў праз праезную частку дарогі на рэгулюемых і нерэгулюемых скрыжаваннях (пп. 2.45, 17.2, 18, 42, 50.2, 50.3; п. 102, 114 Правілаў). Рух па вуліцах населенага пункта.
Небяспечныя сітуацыі на дарозе
Правы і абавязкі пешаходаў (ч. 2, 4, п. 135 Правілаў). Узнікненне небяспечных сітуацый для пешаходаў пры руху па дарозе. Прычыны дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, неабходнасць выкарыстання флікераў. Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму.
Рух па дарогах па-за населенымі пунктамі
Асаблівасці пешаходнага руху па дарогах па-за населеных пунктаў. Правілы бяспечных паводзін на дарогах, якія праходзяць па тэрыторыі населеных пунктаў у сельскай мясцовасці (пп. 2.29, п. 17–22, пп. 131.1, п. 132 Правілаў; дарожныя знакі 5.22.1–5.25 (Дадатак 2 да Правілаў)).
Асаблівасці дарожнага руху зімой
Асаблівасці зімніх дарог. Бяспечны рух па зімовых дарогах (па тратуары, пешаходнай дарожцы, абочыне). Асаблівасці пераходу праезнай часткі дарогі зімой. Катанне на санках, цюбінгах, каньках, лыжах і бяспека дарожнага руху.
Асабістая бяспека (2 гадзіны)
Правілы абароны інфармацыі пры размове па тэлефоне.
Правілы аховы дома ад чужых людзей. Дзеянні, якія прадухіляюць магчымасць пранікнення ў кватэру (дом) незнаёмых людзей.
Спосабы выкліку экстранных службаў: міліцыі, службы выратавання МНС, аварыйнай газавай службы. Недапушчальнасць загадзя ілжывых паведамленняў па тэлефоне аб небяспецы.
ІІ. АБАРОНА АД НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ (8 гадзін)
Пажарная бяспека
Пажарная бяспека ў доме (кватэры)
Асноўныя прычыны пажараў у доме (кватэры). Меры па папярэджанні пажараў пры карыстанні побытавай электратэхнікай, газавай (электрычнай) плітой.
Пажарная небяспека печаў, камінаў. Меры бяспекі пры карыстанні пячамі і камінамі. Меры пажарнай бяспекі пры карыстанні электраабагравальнікамі.
Спосабы самастойнай эвакуацыі з дома (кватэры)
Шляхі і спосабы самастойнай эвакуацыі з дома (кватэры) у выпадку пажару. Выбар найбольш бяспечнага шляху да выхаду. Забеспячэнне бяспекі пры эвакуацыі.
Небяспека выкарыстання агню і піратэхнічных вырабаў
пры правядзенні святочных мерапрыемстваў
Недапушчальнасць выкарыстання свечак, петардаў, бенгальскіх агнёў у памяшканнях падчас святочных мерапрыемстваў.
Піратэхнічныя вырабы, іх разнастайнасць і прызначэнне. Правілы бяспекі пры набыцці і выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.
Дым і яго небяспека
Небяспека задымленага памяшкання, пад’езда, ліфта. Распаўсюджванне дыму. Атрутныя рэчывы, якія выдзяляюцца пры гарэнні. Абарона органаў дыхання ад дыму. Алгарытм дзеянняў пры выхадзе з задымленага памяшкання, адпрацоўка дзеянняў.
Восеньскія і вясновыя пажары
Пажары, якія ўзнікаюць ад узгарання сухой травы. Недапушчальнасць выпальвання сухой травы. Меры бяспекі на прысядзібных участках пры развядзенні вогнішча для спальвання сухіх галінак, леташняй травы і лісця, смецця. Бяспечныя спосабы ўтылізацыі леташняй лістоты і травы.
Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі
Прызначэнне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, іх прылада. Дзеянні ў выпадку спрацоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
III. НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ І БЯСПЕКА (13 гадзін)
Бяспечныя паводзіны ў двары
Паняцці «годнасць чалавека», «прыніжэнне», «агрэсія», «адказнасць». Бяспечны рэжым прагулак, правілы паводзін па-за домам у вячэрні час. Паводзіны пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі. Распазнаванне небяспечных намераў людзей (несупадзенне прыемнай знешнасці і нядобрых намераў).
Правілы бяспечных паводзін пры выяўленні безгаспадарчых і падазроных прадметаў у двары. Алгарытм інфармавання аб іх выяўленні.
Навакольнае асяроддзе і бяспека
Лесапасадкі, лес, кар’еры, яры, будаўнічыя пляцоўкі, трансфарматарныя будкі, цеплатрасы – месцы асаблівай небяспекі; забарона на наведванне такіх месцаў. Меры бяспекі ў месцах збору людзей (на вакзалах, рынках, стадыёнах, у гіпермаркетах).
Прырода і чалавек
Прыроднае асяроддзе (аб’екты жывой і нежывой прыроды). Правілы бяспечных паводзін у час прагулак у скверы, парку, лесе. Адзенне і абутак для прагулак у лесе. Паводзіны ў выпадку, калі згубіўся ў парку, лесе, адстаў ад групы.
Правілы паводзін пры сустрэчы з жывёламі
Ядавітыя змеі. Небяспечныя насякомыя – восы, пчолы, шэршні, чмялі, кляшчы, мурашы, камары. Правілы паводзін пры сутыкненні з небяспечнымі насякомымі, змеямі. Дзеянні ў выпадку ўкусу насякомага (кляшча, асы, камара), змяі.
Правілы бяспекі пры любым надвор’і
З’явы надвор’я (навальніца, туман, град, снегапад) і іх магчымыя небяспекі. Дзеянні, якія забяспечваюць бяспеку ў неспрыяльных умовах надвор’я (у навальніцу, дождж, снегапад), пры знаходжанні ў лесе, полі, ля вадаёма.
Газ як крыніца магчымай небяспекі
Прыродны газ у побыце. Першыя прыметы ўцечкі газу. Дзеянні ў выпадку ўцечкі побытавага газу; паведамленне аб небяспецы.
Бяспека на вадзе
Віды вадаёмаў па глыбіні і аб’ёму (возера, сажалка, вадасховішча, рака, мора). Спосабы пераправы праз раку. Масты і масткі. Прыметы і небяспека тонкага лёду. Меры засцярогі пры руху па лёдзе вадаёмаў. Небяспека дрыгвы, балота. Меры экстранай дапамогі пры пападанні ў дрыгву, балота.
Адпачынак каля вадаёма
Бяспечны адпачынак каля вадаёма ў летні час года. Правілы паводзін на вадзе, пры купанні, адпачынку ля вады, катанні на лодцы. Недапушчальнасць свавольстваў у вадзе. Асноўныя выратавальныя сродкі і спосабы самавыратавання на вадзе.
Першая дапамога пры сонечных апёках,
сонечных і цеплавых ударах
Правілы паводзін у спякотнае надвор’е каля вадаёмаў. Сонца карыснае і небяспечнае. Адзенне і галаўныя ўборы для гарачага надвор’я. Смага і яе наталенне.
Паняцці «сонечны апёк», «сонечны ўдар», «цеплавы ўдар» (на ўзроўні ўяўленняў). Меры па папярэджанні сонечных апёкаў, сонечных і цеплавых удараў. Першая дапамога пацярпелым пры цеплавым удары, сонечным апёку.
Меры аказання першай дапамогі пры абмаражэнні і пераахаладжэнні.
Паняцце «абмаражэнне». Меры прафілактыкі абмаражэння. Адзенне і абутак для зімовага надвор’я. Аказанне першай дапамогі пры абмаражэнні і пераахаладжэнні.
- ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ (6 гадзін)
Гігіена дыхання
Чыстае паветра, яго значэнне для здароўя чалавека. Прычыны забруджвання паветра. Мерапрыемствы для падтрымання чысціні паветра (пасадка зялёных насаджэнняў, вільготная ўборка і праветрыванне памяшканняў).
Шкода курэння, залежнасць ад курэння, пасіўнае курэнне. Небяспека выкарыстання электронных цыгарэт.
Прафілактыка шкодных звычак
Уплыў алкагольных напояў на здароўе і паводзіны чалавека. Прафілактыка шкодных звычак.
Дзеянні ў выпадку атручвання
Прыметы атручвання ядавітымі раслінамі, грыбамі. Аказанне дапамогі пры атручэнні.
Лекі і іх значэнне для здароўя. Шкода, якая прычыняецца здароўю з-за няправільнага выкарыстання лекаў. Захоўванне лекаў у хатніх умовах.
Прафілактыка траўматызму
Паняцце «траўма» (на ўзроўні ўяўленняў). Траўмы, атрыманыя ў двары. Аказанне дапамогі пры траўмах. Элементарныя спосабы прыпынку крывацёку з носа, пры парэзах. Спосабы апрацоўкі невялікай раны.
Аказанне дапамогі пры пападанні іншароднага цела ў вока, вуха ці нос, верхнія дыхальныя шляхі. Прафілактыка траўматызму.
Відэапрадукцыя (мультыплікацыйныя фільмы) і здароўе
Разумны выбар мультыплікацыйнай прадукцыі, прыметы «шкодных» мультфільмаў. Уплыў прагляду відэапрадукцыі на псіхіку дзяцей. Культура прагляду відэапрадукцыі.
IV КЛАС (35 гадзін)
І. АСАБІСТАЯ І КАЛЕКТЫЎНАЯ БЯСПЕКА (11 гадзін)
Правілы дарожнага руху (8 гадзін)
Дарога ў школу і новыя маршруты
Раён, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі. Ацэнка небяспекі на маршрутах руху, якімі навучэнцы часта карыстаюцца: «дом – школа – дом», «дом – бібліятэка – дом», «дом – крама – дом» і г. д. Выбар бяспечнага маршруту руху.
Правілы бяспечных паводзін пешаходаў і пасажыраў,
якія ўдзельнічаюць у дарожным руху
Выкананне Правілаў пешаходамі, пасажырамі – неабходная ўмова забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Прычыны дарожна-транспартнага траўматызму. Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – орган дзяржаўнага кантролю ў галіне дарожнага руху (пп. 2.44, 2.46, 2.59; п. 4; ч. 4, 5 Правілаў).
Асаблівасці руху транспартных сродкаў і пешаходаў у раёне пражывання (пп. 2.46, 17.2; п. 18, 36, 42, 114, 135; пп. 50.2, 50.3; ч. 4 Правілаў). Захаванне правілаў руху пры катанні на самакаце, роліках, скейтбордах у раёне пражывання, а таксама захаванне правілаў руху пры катанні на веласіпедзе.
Асноўныя правілы бяспечных паводзін дзяцей-пасажыраў у маршрутным транспартным сродку пры следаванні з бацькамі, у групах і самастойна. Правілы бяспечных паводзін дзяцей-пасажыраў у легкавым аўтамабілі, на матацыкле (пп. 2.44; п. 178, 179; пп. 181.5–181.7; ч. 5 Правілаў).
Вадзіцель і пасажыры, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху
Правілы зносін пасажыраў з вадзіцелем. Вадзіцель і пасажыры маршрутнага транспартнага сродку. Недапушчальнасць адцягнення ўвагі вадзіцеля пасажырамі падчас руху.
Паводзіны пасажыраў у салоне транспартнага сродку і бяспека дарожнага руху (пп. 2.8, 2.44; ч. 5, 23 Правілаў).
Бяспечныя паводзіны на чыгунцы
Чыгунка і яе асаблівасці ў параўнанні з аўтамабільнай дарогай. Чыгуначныя пераезды. Дарожныя знакі і сігналы дарожных святлафораў на чыгуначным пераездзе, іх значэнне.
Правілы бяспекі пры вымушаным руху ўздоўж чыгуначных шляхоў: забарона гульняў паблізу чыгункі; правілы перасячэння чыгуначных шляхоў; забарона хаджэння па чыгуначным палатне, насыпу. Правілы карыстання чыгуначным транспартам. Паводзіны ў чыгуначным транспарце (Дадатак 1 да Правілаў).
Асабістая бяспека (3 гадзіны)
Абарона дзяцей дзяржавай
Паняцці «правы чалавека», «правы дзіцяці», «права на жыццё», «абарона дзяцей дзяржавай». Роля правоў чалавека ў жыцці людзей. Узаемасувязь паняццяў «правы» і «адказнасць». Азнаямленне (на ўзроўні прадстаўленняў) з адным з дакументаў аб правах чалавека – Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці».
Канфлікты і спосабы іх спынення
Маўленчыя канфлікты (абзыванне, перадражніванне, абразы і крыўдныя жарты і да т. п.), асноўныя прычыны іх узнікнення. Прафілактыка канфлікту. Выбар аптымальнага спосабу спынення канфлікту. Адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку за наўмыснае прычыненне шкоды здароўю.
Бяспека карыстання Інтэрнэтам
Элементарныя правілы бяспечнага карыстання Інтэрнэтам, магчымасць махлярства ў Інтэрнэце. Асцярожнасць і пільнасць падчас карыстання Інтэрнэтам.
ІІ. АБАРОНА АД НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ (11 гадзін)
Пажарная бяспека
Правілы пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі
Вогнетушыцелі, пажарнае абсталяванне і інвентар. Прызначэнне наяўнага ва ўстанове адукацыі пажарнага абсталявання. Правілы карыстання вогнетушыцелем.
Дзеянні вучняў пры выяўленні задымлення, узгарання, пажару.
Планы эвакуацыі. Эвакуацыйныя шляхі з класа, спартыўнай і актавай залаў, сталовай, бібліятэкі, фае пры ўзнікненні пажару. Правілы эвакуацыі з залаў, фае, навучальных кабінетаў.
Меры па папярэджанні атручвання дымам, атрымання апёкаў. Прыметы апёкаў. Першая дапамога пры апёках.
Гаручыя і самазапальваючыяся вадкасці
як крыніцы магчымай небяспекі
Віды лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей, якія выкарыстоўваюцца ў побыце. Меры засцярогі пры іх захоўванні і выкарыстанні. Дзеянні ў выпадку ўзгарання гаручых вадкасцяў.
Пажары ад электрапрыбораў і электраабсталявання
Прычыны пажараў ад электрапрыбораў: няспраўнасць, кароткае замыканне, перагрузка. Пажаранебяспечны стан электрапрыбораў, разетак, электраправодак. Першыя прыметы няспраўнасці электраабсталявання, якія могуць стаць прычынай пажару. Дзеянні ў выпадку з’яўлення дыму, іскрэння, узгарання электраправодкі або уключаных электрапрыбораў.
Тушэнне ўзгаранняў у пачатковай стадыі
Магчымыя спосабы бяспечнага тушэння ўзгарання. Сродкі, якія выкарыстоўваюцца для тушэння невялікага ўзгарання (вада, зямля, пральны парашок), і спосабы іх прымянення. Недапушчальнасць тушэння вадой уключаных у сетку электрапрыбораў і электраправодкі.
Дзіцячыя і юнацкія аб’яднанні юных ратавальнікаў
Мэты і задачы дзіцячых і юнацкіх аб’яднанняў ратавальнікаў-пажарных. Гурткі, секцыі, клубы, профільныя летнія лагеры.
На прыродзе без пажараў
Меры бяспечнага развядзення вогнішчаў і выкарыстання мангалаў. Правілы паводзін паблізу агню. Абавязковая ўборка месцаў адпачынку і дбайнае тушэнне вогнішча і вуглёў з мангала.
III. НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ І БЯСПЕКА (5 гадзін)
Дарогі і вадаёмы ў зімовы час года
Меры засцярогі пры руху на ўчастках дарогі або тратуара ў зімовы час. Небяспека галалёду, ледзяшоў, падзення лёду і снегу з дахаў. Верагоднасць атрымання траўмаў у галалёд.
Адзенне і абутак для зімовага надвор’я.
Вадаёмы зімой. Забарона выхаду на тонкі лёд, катання на каньках па замёрзлых вадаёмах.
Бяспека на вадзе
ТРВОД – таварыства ратавання на водах. Бяспечнае купанне і гульні на вадзе летам.
Правілы паводзін пры наведванні басейнаў, аквапаркаў з бацькамі, групай аднакласнікаў.
Сродкі бытавой хіміі як крыніцы небяспекі
Рэчывы, неабходныя ў хатняй гаспадарцы (пральны парашок, вадкасць і парашок для мыцця і чысткі посуду, падлогі; сродкі для догляду за дыванамі, мэбляй, абуткам). Паняцце «сродкі бытавой хіміі» (на ўзроўні ўяўленняў). Меры бяспекі пры захоўванні сродкаў бытавой хіміі і іх выкарыстанні.
Правілы паводзін у выпадку выяўлення боепрыпасаў
і сродкаў паражэння альбо іх фрагментаў
Боепрыпасы і сродкі паражэння. Дзеянні пры выяўленні боепрыпасаў або сродкаў паражэння. Негатыўныя наступствы ад абыходжання з боепрыпасамі альбо сродкамі паразы (адказнасць, траўматызм, гібель).
- ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ (8 гадзін)
Ахова здароўя дзіцяці
Права дзяцей на жыццё ў мірных, камфортных і бяспечных умовах (у сям’і, грамадстве) без гвалту, знявагі годнасці. Прычыны парушэння правоў чалавека і спосабы папярэджання парушэнняў правоў чалавека (ва ўстанове адукацыі, у сям’і, у калектыве вучняў). Ахова здароўя дзіцяці.
Бяспечныя паводзіны ў побыце
Выбар бяспечных цацак, прадметаў гігіены. Небяспека траўміравання пры карыстанні пнеўматычнымі прыладамі.
Адзенне па сезоне
Правілы выбару адзення і абутку ў адпаведнасці з узростам, часам года, характарам дзейнасці. Прафілактыка плоскаступнёвасці.
Здаровае харчаванне
Традыцыі харчавання ў Рэспубліцы Беларусь. Харчаванне дома, у школьнай сталовай. Паводзіны ў школьнай сталовай.
Рацыянальнае і збалансаванае харчаванне. Групы карысных прадуктаў. Прадукты, не рэкамендаваныя для частага ўжывання. Правілы харчовай паводзін. Захворванні «анарэксія» і «булімія», іх прыметы і небяспека для здароўя.
Карысныя і шкодныя звычкі,
іх уплыў на здароўе чалавека
Карысныя звычкі, умацаванне здароўя. Згубныя наступствы шкодных звычак. Тытунекурэнне і яго наступствы. Электронныя цыгарэты і іх уплыў на здароўе.
Слабаалкагольныя напоі і іх негатыўны ўплыў на разумовую і фізічную працаздольнасць чалавека. Наркотыкі, спайсы, іх уплыў на псіхіку чалавека. Небяспека наркатычнай залежнасці.
Папярэджанне траўматызму ў час масавых мерапрыемстваў
Асноўныя віды траўмаў (узровень уяўлення). Траўмы падчас паходаў. Траўмы падчас масавых святаў. Папярэджанне траўматызму ў час масавых мерапрыемстваў. Правілы паводзін пры пападанні ў натоўп.
Прыёмы аказання першай дапамогі
Першая дапамога пры парэзах, драпінах, ударах, сіняках, апёках. Апрацоўка ран. Агульныя правілы накладання павязак.
V КЛАС (35 гадзін)
І. АСАБІСТАЯ І КАЛЕКТЫЎНАЯ БЯСПЕКА (11 гадзін)
Правілы дарожнага руху (8 гадзін)
Гісторыя Правілаў дарожнага руху
Гісторыя ўзнікнення Правілаў дарожнага руху. Іх змяненне ў сувязі з развіццём транспартных сродкаў, дарог і грамадскіх адносін у сферы дарожнага руху (ч. 2, 4, 5 Правілаў).
Рух вучняў групамі і ў калоне
Парадак руху вучняў групамі па тратуары, пешаходнай і веласіпеднай дарожках, абочыне дарогі, пешаходным пераходзе, у жылой і пешаходнай зоне. Парадак руху вучняў у калоне. Правілы пасадкі і высадкі групы навучэнцаў з аўтобуса, тралейбуса, трамвая (пп. 2.21, 2.25, 2.48; п. 17, 18, 21, 22; пп. 23.1, 24.2, 131.1; п. 135 Правілаў, дарожныя знакі 4.5.1–4.6.2, 5.16.1, 5.16.2, 5.38–5.41 (Дадатак 2 да Правілаў); гарызантальная дарожная разметка 1.29–1.31, 1.33 (Дадатак 3 да Правілаў)).
Правілы дарожнага руху і пераходу
праезнай часткі на скрыжаванні
Скрыжаванне – месца перасячэння дарог на адным узроўні. Абазначэнне скрыжаванняў. Правілы пераходу праезнай часткі дарогі пешаходамі на скрыжаванні па пешаходным пераходзе і дзеянні пешаходаў пры адсутнасці на скрыжаванні пазначанага дарожнымі знакамі і (або) дарожнай разметкай пешаходнага пераходу (пп. 2.33, 2.45; п. 17, 18, 42; дарожныя знакі 5.16.2 (Дадатак 2 да Правілаў); гарызантальная дарожная разметка 1.14.1, 1.14.3 (Дадатак 3 да Правілаў)).
Папераджальныя сігналы вадзіцеляў і сігналы рэгуліроўшчыка
Падача вадзіцелем транспартнага сродку папераджальных сігналаў светлавымі паказальнікамі паваротаў або рукой. Сігналы і жэсты рэгуліроўшчыка. Дзеянні пешаходаў у сітуацыях, калі: вадзіцелем транспартнага сродку падаюцца папераджальныя сігналы светлавымі паказальнікамі паваротаў або рукой; сігналы (гукавыя і жэстамі) рэгуліроўшчыка (пп. 2.8, 2.59; п. 35, 36; пп. 50.2, 50.3; п. 56 Правілаў).
Транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння,
іх знешні выгляд і сігнальнае абсталяванне:
спецыяльная афарбоўка, светлавая і гукавая сігналізацыя
Транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння: МНС, міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, аварыйных службаў (газавай і камунальнай), крыміналістычных лабараторый, мытных органаў, спецсувязі і фельдсувязі (перавозкі спецыяльнай пошты), Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, органаў памежнай службы, ваеннай аўтамабільнай інспекцыі (ВАІ), органа дзяржаўнай аховы, Следчага камітэта, Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Правы пераважнага праезду і адступлення ад патрабаванняў Правілаў дарожнага руху транспартных сродкаў, якія падаюць спецыяльныя гукавыя і светлавыя сігналы. Дзеянні пешаходаў пры выяўленні транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння, якія рухаюцца па дарозе і падаюць спецыяльныя гукавыя і светлавыя сігналы (пп. 2.70; п. 20, 29 Правілаў).
Экскурсія па населеным пункце
Назіранне за рухам транспартных сродкаў і пешаходаў. Правілы забеспячэння бяспекі пры пераходзе пешаходамі праезнай часткі дарогі на скрыжаванні, па пешаходным пераходзе і па-за пешаходным пераходам (пп. 2.29, 17.2; п. 18, 42, 114, 135 Правілаў, дарожныя знакі 5.16.1, 5.16.2, 5.22.1–5.23.2 (Дадатак 2 да Правілаў), гарызантальная дарожная разметка 1.14.1, 1.14.3 (Дадатак 3 да Правілаў)).
Асабістая бяспека (3 гадзіны)
Правілы паводзін пры сустрэчы з групай асоб,
якія прадстаўляюць небяспеку
Месцы асаблівай небяспекі ў навакольным асяроддзі, сустрэча з групай асоб, што прадстаўляюць небяспеку («небяспечнай» кампаніяй). Правілы бяспечных зносін пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі на вуліцы, у транспарце, пад’ездзе, ліфце, парку і іншых месцах. Правілы паводзін з аднагодкамі. Паняцце «міжасобасныя адносіны» (фармальныя, нефармальныя). Канфлікты ў калектывах вучняў, іх прычыны, супрацьдзеянне гвалту і знявазе. Правілы і нормы ўзаемаадносін паміж аднагодкамі. Асабістая адказнасць за правапарушэнні.
Адрасы і кантактныя тэлефоны асоб і арганізацый, якія аказваюць дапамогу і падтрымку непаўналетнім, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Правілы паводзін у выпадку ўзяцця ў заложнікі
і правядзення спецаперацыі па вызваленні заложнікаў
Дзеянні ў выпадку ўзяцця ў заложнікі і ў ходзе аперацыі па вызваленні заложнікаў.
Бяспека карыстання Інтэрнэтам
Меры бяспекі ў час працы ў Інтэрнэце, зносінах у сацсетках. Адказнасць за парушэнне заканадаўства.
ІІ. АБАРОНА АД НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ (8 гадзін)
Пажарная бяспека (5 гадзін)
Пажары і прычыны іх узнікнення
Небяспека ўзгарання сухога лісця, травы, сена. Небяспека развядзення вогнішчаў для спальвання смецця на прысядзібных і дачных участках. Недапушчальнасць выкарыстання для распальвання лёгкаўзгаральных рэчываў. Узнікненне пажару ў доме ад крыніц агню паблізу яго (вогнішча, падпаленая сухая трава або суседні будынак, лясны пажар); у кватэры, пры пажары ў пад’ездзе, размешчаных побач кватэрах. Захаванне мер бяспекі ў доме, кватэры.
Пажаранебяспечныя аб’екты
Наступствы неасцярожнага абыходжання з агнём у хлявах, падвалах, гаражах, сенасховішчах, на гарышчах. Недапушчальнасць выкарыстання запалак, запальніц, свечак для асвятлення падобных аб’ектаў. Загрувашчанасць і павышаная пажарная небяспека паддашкавых і падвальных памяшканняў. Захаванне мер засцярогі ў месцах, дзе складзіруецца сена.
Лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, якія праліліся. Дзеянні пры першых прыметах узгарання (з’яўленне дыму, паху цьмее электраправодкі, іскрэння).
Бяспечны дом
Правілы пажарнай бяспекі пры ацяпленні жылых памяшканняў. Бяспечнае карыстанне пячамі, камінамі, бытавымі электраабагравальнікамі, газавымі катламі.
Небяспека побытавага газу. Правілы карыстання газавай плітой.
Бяспечныя паводзіны пры выкарыстанні гаручых матэрыялаў. Недапушчальнасць абагрэву жылых памяшканняў з дапамогай газавых і электрычных пліт. Неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі.
Бяспека у надзвычайных сітуацыях (3 гадзіны)
Надзвычайныя сітуацыі прыроднага характару
Паняцце аб надзвычайных сітуацыях: прыродныя і тэхнагенныя. Прыметы небяспечных прыродных з’яў. Агульныя звесткі аб відах прыродных надзвычайных сітуацый. Правілы паводзін пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
Гідралагічныя надзвычайныя сітуацыі
Агульная характарыстыка гідралагічных надзвычайных сітуацый. Характэрныя для нашай рэспублікі надзвычайныя сітуацыі: паводка, разводдзе, павышэнне ўзроўню грунтавых вод. Меры па папярэджанні і зніжэнні негатыўных наступстваў. Дзеянні людзей у зоне ўзнікнення такіх надзвычайных сітуацый, падрыхтоўка да рэкамендаванай эвакуацыі.
III. НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ І БЯСПЕКА (8 гадзін)
Небяспека ртуцьзмяшчальных прыбораў
Ртуць і яе таксічныя ўласцівасці. Асноўныя руцьзмяшчаючыя прыборы ў побыце. Візуальнае распазнанне ртуці. Небяспека ртуці пры парушэнні герметычнасці прыбораў. Дзеянні пры пашкоджанні ртуцьзмяшчальных прыбораў і пры выяўленні ртуці. Правілы ўтылізацыі ртуці і ртуцьзмяшчальных прыбораў.
Правілы паводзін у розных умовах надвор’я
Сонечныя апёкі, сонечныя і цеплавыя ўдары. Меры па іх папярэджанні. Першая дапамога пацярпелым. Правілы паводзін у спякотнае надвор’е каля вадаёмаў.
Меры для папярэджання негатыўных вынікаў пры знаходжанні на вуліцы ў моцны мароз. Абмаражэнне, меры прафілактыкі. Меры аказання дапамогі пры абмаражэнні і пераахаладжэнні.
Меры бяспекі пры купанні і плаванні
Правілы паводзін каля вадаёмаў. Месцы, небяспечныя для купання. Забараняльныя знакі. Меры бяспекі пры плаванні і ныранні. Прадухіленне траўмаў пры плаванні, ныранні, знаходжанні на беразе. Аказанне дапамогі і самадапамогі пры сутаргах і траўмах.
Траўмы і іх прычыны. Меры і спосабы аказання дапамогі
Віды траўмаў. Прычыны траўмаў. Траўманебяспечныя месцы. Хатні траўматызм. Аказанне першай дапамогі пры ўдарах, драпінах, парэзах, насавым крывацёку.
- ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ (8 гадзін)
Асабістая гігіена
Гігіенічнае ўтрыманне цела, адзення і прадметаў хатняга ўжытку. Гігіена харчавання.
Фізічныя нагрузкі
Рухальная актыўнасць і загартоўванне арганізма – неабходныя ўмовы ўмацавання здароўя. Аптымальны рэжым фізічнай нагрузкі. Важнасць фізічнай нагрузкі і яе станоўчы ўплыў на арганізм. Фізічная нагрузка як прафілактыка захворванняў, у тым ліку ішэмічнай хваробы сэрца, артэрыяльнай гіпертэнзіі, атлусцення.
Інтэрнэт-залежнасць
Шкода празмернага знаходжання ў Інтэрнэце, уплыў на здароўе чалавека. Магчымая небяспека сацыяльных сетак, залежнасць ад Інтэрнэту. Прафілактыка камп’ютарнай залежнасці.
Шкода курэння
Выбар курэння, які навязваюць. Нікацінавая залежнасць. Шкода, якая наносіцца курэннем здароўю чалавека.
Шкода алкаголю
Алкаголь, выбар якога навязваецца. Шкода, якая наносіцца алкаголем здароўю чалавека. Алкагалізм, яго сацыяльныя наступствы і ўплыў на рэпрадуктыўнае здароўе чалавека.
Наркотыкі
Наркотыкі, выбар якіх навязваецца. Шкода, якая наносіцца наркотыкамі псіхічнаму і фізічнаму здароўю чалавека. Наркаманія, яе сацыяльныя наступствы і ўплыў на рэпрадуктыўнае здароўе чалавека.
[1] Правила дорожного движения Республики Беларусь (в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 30.12.2019 № 492). Далей – Правілы.